Кантора лясгаса размяшчалася ў горадзе Лепелі па вуліцы Будзёнага, дом 10 (цяперашняе телеателье).
Усяго па лясгасу і ляснікоўствам колькасць працуючых склала 124 чалавекі (да вайны было 125 чалавек).
Першым пасляваенным дырэктарам Лепельскага лясгаса быў прызначаны Мілы Андрэй Сцяпанавіч, які сваім загадам № 1 ад 10 ліпеня 1944 года залічыў на пасады:
- Старэйшага ляснічага - Ралькова Пятра Герасімовіча;
- Інспектара па ахове лесу - Палянскага Апанаса Іосіфавіча;
- Галоўнага бухгалтара - Хацкевіча Сяргея Цярэнцьевіч;
- Сакратара-справавода - Камека Івана Захаравіча;
- статыстаў - Шаціла Алену Іванаўну;
- загадчык гаспадаркі - Баньковіча Піліпа Сцяпанавіча;
- конюха - Любамірскага Іосіфа Пятровіча.
Ляснічымі былі прызначаны:
- Безгін Міхаіл Аляксеевіч - Красналуцкае лясніцтва;
- Гардзееў Канстанцін Іванавіч - Чашніцкае лясніцтва;
- Ясвец Станіслаў Іосіфавіч - Каменскае лясніцтва;
- Шарстук Іван Спірыдонавіч - Валосавіцкае лясніцтва;
- Жарнасек Васіль Іванавіч - Зацякляскае лясніцтва.