Лепельскі лясгас

Заказнікі і запаведнікі


Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння


Цар-дуб

Батанічны помнік прыроды. Дуб звычайны "Цар-дуб"

Асобна вартае дрэва за межамі ляснога фонду. Знаходзіцца пад аховай Валосавіцкага лясніцтва. Узрост - 450 гадоў, вышыня - 27 м, дыяметр - 170 см. Забараняецца пашкоджанне кары, абсяканне і абломка галін, нанясенне якой-небудзь іншай шкоды.

Дзяржкамітэта СМ БССР па ахове прыроды ад 27.12.1963 г. № 221


Помнікі прыроды мясцовага значэння


Змеяў камень

Геалагічны помнік прыроды мясцовага значэння кангламерат "Змеяў камень"

 Месцазнаходжанне: Кашчыскае лясніцтва - кв. 35 выд. 49/28

 Год арганізацыі: 1992

 Плошча: 0,02 га

Прысвоены статус помніка прыроды з мэтай захавання ў натуральным стане выходзіць на паверхню унікальнай буйной груды пясчана-жвірова-галечный сумесі (кангламерату) гляцыгеннага паходжання. На ўчастку забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак

Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 24.02.1992 г. № 53, рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 04.01.2012 г. № 15


Заказнікі мясцовага значэння


Заказнік "Какісіна"

Заказнік "Какісіна"

Забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак

Рашэнне Лепельскага райвыканкама ад 17.01.2020 №68


Заказнік "Клецішча"

Водна-балотны заказнік "Клецішча"

Утвораны з мэтай захавання экасістэмы верхавога балота. Заказнік знаходзіцца пад аховай Слабадскога лясніцтва. Забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак

Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 23.07.1990 г. № 213. Рашэнне Лепельскага райвыканкама ад 26.07.2005 г. № 97 "Аб прадаўжэнні функцыянавання гідралагічнага журавінавага заказніка "Клецішча". Рашэнне Лепельскага выканкама ад 19.12.2008 №1203 "Аб пераўтварэнні заказнікаў мясцовага значэння". Рашэнне Лепельскага райвыканкама ад 17.01.2020 №68


Заказнік "Пышнагоры"

Ландшафтны заказнік "Пышнагоры"

Утвораны з мэтай захавання ў натуральным стане каштоўных прыродна-ландшафтных комплексаў з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Забараняецца правядзенне суцэльных і паступовых высечак галоўнага карыстання

Рашэнне Лепельскага райвыканкама ад 26.05.2004 г. № 292. Рашэнне Лепельскага выканкама ад 2016/12/23 г. №1287. Рашэнне Лепельскага выканкама ад 27.01.2020 г. №68


Заказнік "Хвашчовае"

Геалагічны (тарфяны) заказнік "Хвашчовае"

Створаны з мэтай рэзервавання тарфянога радовішча і захавання водарэгулёўных здольнасці тэрыторыі. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскім лясніцтва. Забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак

Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 17.03.1993 г. № 73. Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 04.01.2012 г. № 15


Заказнік "Зялёное лядо"

Біялагічны заказнік "Зялёное лядо"

 Месцазнаходжанне: Старасельскае лясніцтва - кв. 85

 Год арганізацыі: 1992

 Плошча: 86.1 га

Створаны з мэтай захавання натуральнага масіва дуба звычайнага і ахоўных відаў раслін. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскім лясніцтва. Забараняецца правядзенне суцэльналесасечных высечак

Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 24.02.1992 г. № 53. Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 04.01.2012 г. № 15


Заказнік "Ліпнікі"

Біялагічны заказнік"Ліпнікі"

Створаны з мэтай захавання ў натуральным стане прыроднага фларыстычнага комплексу. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскага лясніцтва. Выключаны з разліку высечак галоўнага карыстання

Рашэнне Чашніцкага райвыканкама от 24.02.1992 г. № 53. Рашэнне Чашніцкага райвыканкама ад 04.01.2012 г. № 15

Друкаваць