21 верасня адбудецца традыцыйны сельскагаспадарчы кірмаш.
Лепельскі лясгас будзе рэалізоўваць саджанцы дэкаратыўных раслін, а таксама прадукцыю пабочнага лесакарыстання: венікі для лазні і мёд натуральны.
Таксама можна будзе пакінуць заяўку на прадукцыю дрэваапрацоўчага цэха лясгаса.
Піламатэрыялы Вы можаце набыць на складзе прадпрыемства ў буднія дні.